Ультыматум у Марыупалі

30.03.2022

«Наконт ультыматуму ў Марыупалі, каб украінскія вайскоўцы здаліся і тады ў горад прапусцяць гуманітарную дапамогу. Відавочная мэта гэтага – выклікаць калі не бунты жыхароў горада супраць сваіх вайскоўцаў, то хаця б публічнае абурэнне імі. У Маскве ўпарта не хочуць прызнаць факт, што Расія ваюе не з «нацыстамі-бандэраўцамі», а з Украінай і яе народам».

Мікалай Статкевіч, Гомель, СІЗА №3

Паводле слоў спадарыні Марыны Адамовіч, лісты ад Мікалая ідуць няроўна, іншы раз – «пачкамі». І, канешне, апошнім часам Статкевіч, якога зараз утрымліваюць у СІЗА Гомеля, шмат разважае пра падзеі ва Украіне.