Лісты на волю

“Жудасная” сітуацыю ў ЕС

24.04.2022

«У кожным нумары “СБ” чытаю пра “жудасную” сітуацыю ў ЕС, дзе па стану на сакавік гадавая інфляцыя дасягнула 7%. Магчыма, аўтары спачуванняў нядаўна прыехалі да нас і не ведаюць, што 7% інфляцыі – гэта недасягальная ўжо 30 гадоў мара беларусаў. Што беларускі рубель за апошнія 28 гадоў абясцэніўся ў 100 000 000 разоў і займаў па гэтаму паказчыку першае месца ў свеце, пакуль нас не абагнала Зімбабвэ. І ўрэшце, што па стану на сакавік гадавая інфляцыя ў нас (па афіцыйным звесткам) дасягнула 16%.

Ужо пісаў, што ў эканамічнай вайне церпяць абодва бакі. Але нават сярэдні еўрапейскі абывацель разумее, што лепей ваяваць эканамічна, каб не прыйшлося па-сапраўднаму. Тым болей, што пераможца эканамічнай вайны паміж калектыўным Захадам (~50% сусветнага ВУП) і РФ+РБ (2% з нечым сусветнага ВУП) вядомы ўжо зараз.»

Мікалай Статкевіч, Гомель, СІЗА №3

Паводле слоў спадарыні Марыны Адамовіч, лісты ад Мікалая ідуць няроўна, іншы раз – «пачкамі». І, канешне, апошнім часам Статкевіч, якога зараз утрымліваюць у СІЗА Гомеля, шмат разважае пра падзеі ва Украіне.